25 лютага ў нашым эфіры

Шаноўныя, 25 лютага, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – запісы амерыканскага выканаўцы Рэя Чарльза;
- у 02:00 – “Сумны вальс” і Скрыпічны канцэрт рэ мінор Яна Сібеліуса;
- у 06:10 – песні ў выкананні Вячаслава Малежыка;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Уладзімір Трошын;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Ірыны Бржэўскай;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Алеся Пісьмянкова (да 65-годдзя з дня нараджэння паэта);
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: вясеннія творы неакласікі;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы інструментальнага ансамбля пад кіраўніцтвам Аляксандра Крамко;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: заканчэнне твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: запісы Раберціна Ларэці, Святланы Данілюк, мелодыі Мечыслава Карловіча і Дзмітрыя Смольскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – духавыя квартэты Джавані Батыста Гамбара;
- у 12:10 і 18:10 – запісы Джо Уільямса ў суправаджэнні аркестра Каўнта Бэйсі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць кітайскага мастака Ло Чжунлі”;
- у 15:15 – эстрадныя п’есы Льва Молера, Андрэя Шпянёва, Уладзіміра Алоўнікава, Ігара Лучанка і Рыгора Суруса;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – запісы піяніста Маўрыцыа Паліні;
- у 19:00 – аркестравыя сюіты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра ўдовінага сына (частка 2);
- у 21:10 – творчасць савецкага кампазітара-песенніка Аркадзя Астроўскага;
- у 22:15 – фрагменты оперы Дзмітрыя Смольскага “Францыск Скарына”.

У праграме магчымы змены.