25 мая: да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”

24.05.2021 

У аўторак, 25 мая, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – фрагменты музычнай спадчыны Бі Бі Кінга;
- у 02:00 – музыку ў выкананні піяніста Уладзіміра Крайнева;
- у 06:10 – запісы папулярнай спявачкі 1960 гадоў Ірыны Бржэўскай;
- у 09:00 – выбраныя класічныя мелодыі;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – спевы Лучана Павароці, Бэверлі Сілз, Хасэ Карэраса;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага барабаншчыка Арта Блэйкі;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай (да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”). Госця эфіру – загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Лаўрык;
- у 13:05 і 21:10 – песні ў выкананні савецкага акцёра Алега Даля;
- у 13:30 – “Кругасвет”: Грузія;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Пітэр Холенс;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – рамансы і песні беларускіх кампазітараў з рэпертуару заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Кучынскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Псіхалагічны лексікон”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Атракцыёны для вадзенікоў”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: пра музей Станіслава Манюшкі ў пасёлку Азёрны, апавяданне Якуба Коласа “Цвіркун”;
- у 17:30 – сімфанічную музыку Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – канцэрт City of Birmingham Symphony Orchesrta, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра чорную птушку, грушавае зярнятка і маладую грушу”;
- у 22:15 – творчасць амерыканскага кампазітара аўстрыйскага паходжання Пола Хаслінгера;
- у 23:30 – Скрыпічны канцэрт № 8 Людвіга Шпора.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.