- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка малагасійскага трыа «Toko telo»;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы народнага артыста Беларусі Яраслава Пятрова;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Алега Салтука чытае артыст Міхаіл Кіцель;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы ансамбля флейтыстаў «Сірынкс»;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа пра Ўрочышча Стасіна ў Столінскім раёне;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Ігар Нікалаеў;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» пазнаёміць з мастачкай, дызайнерам, паэтам і педагогам Святланай Каньковай-Дударэнка;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: канцэрты Іагана Адольфа Хасэ для флейты і камернага аркестра;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з цыкла «Ліставанні», прысвечаная жыццю і творчасці Іллі Рэпіна;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з народнай артысткай Беларусі Нінай Шарубінай;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – творы Людвіга ван Бетховена, «Джазавыя краявіды» парадуюць музыкай Стыві Уандэра;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» гучаць песні Мсціслаўшчыны;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: творы Джыролама Фрэскабальдзі і Жака-Крыстофа Надо;
- у 18:10 – «Вечары на канапе»: працягваем знаёмства з асобай і творчасцю Пятра Лешчанкі;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка аперэты Ісака Дунаеўскага «Пад купалам цырка». У ролі апавядальніка Данілы Трафімавіча Рассохіна – Яўген Еўсцігнееў. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1984 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем альбом Роберта Планта «Pictures at Eleven» 1982 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы барабаншчыка Пола Барбарэна і яго аркестра;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Хлеб» паводле аднайменнага твора Івана Шамякіна. Рэжысёр – Соф’я Гурыч, выканаўцы – народны артыст СССР Леанід Рахленка, народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч, Галіна Талкачова, Валянцін Белахвосцік, Генадзь Гарбук, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Рынковіч, іншыя артысты тэатра імя Я.Купалы. Запіс 1970 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку»: швейцарскі кампазітар Рудольф Кельтэрборн.
У праграме магчымы змены