25 сакавіка ў эфіры

 У панядзелак 25 сакавіка заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: творы Джорджа Гершвіна;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы італьянскага спевака, кампазітара і акцёра Дамініка Мадуньо;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць італьянскага кампазітара Федэрыка Альбанэзэ;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo”: перадача прысвечана 90-годдзю Беларускага саюза кампазітараў;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Марайі Кэры;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка да кінастужак Леаніда Гайдая;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: беларускія народныя песні ў выкананні ансамбля “Песняры”;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы швейцарскага кларнетыста Эдуарда Брунэра;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: квартэт “Імператар” Ёзефа Гайдна;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Віка Дэймана;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” зЛікай Пташук. Тэма перадачы – Міжнародны Дзень тэатра. Госць у студыі – Генеральны дырэктар Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Аляксандр Шастакоў;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: цыкл п’ес для фартэпіяна “Дзіцячы альбом” Арама Хачатурана;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Уладзіміра Солтана;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы гітарыста Курта Розэнвінкеля;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчая спадчына Аляксандра Глазунова.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.