- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы брытанскага музыканта Алана Парсанса;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы французскага кампазітара Марыса Равэля;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Ружэны Сікоры і Эміля Гараўца;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка французскага кампазітара мараканскага паходжання Армана Амара;
- у 07:20, 13:15 – праект «Месца прыцягнення» запрашае ў Полацк;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Аляксандр Буйноў;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: оперныя фрагменты ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Надзеі Губскай;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: п'есы савецкага кампазітара і майстра-гусляра Веры Гарадоўскай;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана творчасці Вінчэнца Беліні;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага барабаншчыка Арта Блэйкі;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госць студыі – старшыня секцыі «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Уродніч;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: інструментальныя сюіты Клода Дэбюсі;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Першай сімфоніі Льва Абеліёвіча ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Дуброўскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: канцэрты для габоя венецыянскага кампазітара эпохі барока Алесандра Марчэла;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы ансамбля старадаўняй музыкі «Orpheo 55», дырыжор і салістка – Наталі Штуцман;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творчасць расійска-венгерскага музыканта -мультыінструменталіста і кампазітара Элізбара.
У праграме магчымы змены.