25 снежня: кантата Аляксандра Літвіноўскага “Песні на Божае Нараджэнне” і старонкі твора Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча”

24.12.2020 

У святочную пятніцу, 25 снежня, у дзень Божага Нараджэння, заставайцеся з каналам “Культура”. Для спакою, натхнення і ўнутранай гармоніі мы прапануем:
- у 00:04 – калядную інструментальную музыку;
- у 02:00 – творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – запісы Марыа Ланца і Дзіны Дурбін;
- у 09:00 – мелодыі Антоніа Вівальдзі, Георгія Свірыдава і Антоніа Сальеры;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча”;
- у 11:30 – духоўныя п’есы Дзузэпэ Вердзі;
- у 12:15 і ў 18:15 – выпуск-дайджэст “Дыялогаў пра культуру” з Уладзімірам Трапянком і супрацоўнікамі канала “Культура”;
- у 14:05 і ў 23:00 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Да дня нараджэння паэта Анатоля Вялюгіна”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Тэма: “Уклад беларускай літаратуры ў сусветную”;
- у 15:30 – фрагменты балета Уладзіміра Кандрусевіча “Крылы памяці”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Дзіцячы радыётэатр”, дзе гучыць працяг інсцэніраванага рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі дабрачынных арганізацый “Юніхэлп” і “Карытас”;
- у 17:30 – полькі і вальсы Эміля Вальдтэйфеля;
- у 19:00 – кантату Аляксандра Літвіноўскага “Песні на Божае Нараджэнне” ў выкананні хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Марозка” (працяг);
- у 21:10 – песні ў выкананні Фрэнка Сінатры;
- у 22:15 – творчасць вядучых салістаў беларускай оперы канца ХХ стагоддзя;
- у 23:30 – запісы італьянскага акцёра і спевака Адрыяна Чэлентана.

У праграме магчымы змены.