25 снежня ў эфіры

У панядзелак 25 снежня, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: “Казкі чароўнага дрэва” Аляксандра Літвіноўскага і калядная інструментальная музыка;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы з пласцінкі “CorpusChristi” Стывена Сікарда;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo”: да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў;

 

- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: фрагменты “Віленскага сшытка” ў выкананні ансамбля салістаў “Класік-авангард”;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы нямецкага кампазітара Іагана Іаахіма Кванца;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Чарлза Дзікенса “Калядны харал”. Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: духоўныя п’есы Джузепе Вердзі;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: сумесная праграма аркестра Дзюка Элінгтана і Луі Армстранга;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Тэма перадачы – творчая дзейнасць Народнага тэатра г. Бярэзіно. Госць у студыі – мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пытляк;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: араторыя Генрыха Шутца “Гісторыя нараджэння Хрыста”;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: “Нясвіжская імша” 18 стагоддзя ў выкананні музычнай капэлы “Санорус”;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы іспанскай групы “Brach”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: “Калядная кантата” Іагана Себасцьяна Баха і “Песні на Божае Нараджэнне” Аляксандра Літвіноўскага.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.