25 снежня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: Калядная інструментальная музыка;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: «Урачыстая меса» Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: слухаем Джорджа Майкла;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка сучасных кампазітараў-неакласікаў, прысвечаная Нараджэнню Хрыстову;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Беларуская спадчына» расказвае пра Каляды;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Эміля Гараўца;
- у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Джона Уільямса да камедыі «Адзін дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: калядныя песні ў выкананні хору мінскага касцёла Святой Тройцы на Залатой Горцы;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: творы Каміля Сен-Санса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч, «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: творы Іагана Сабасцьяна Баха, Шарля Гуно, Антоніа Вівальдзі і іншых;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Крыс Конар 1957 года;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Алеся Кузняцова;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: фрагменты альбома Райманда Паулса «На Ражаство»;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Нясвіжская імша XVIII стагоддзя ў выкананні музычнай капэлы «Санорус»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы італьянскай групы «Tazenda»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: альбом «Калядныя гісторыі» піяніста Крысціяна Сэндса.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.