25 студзеня ў эфіры

У чацвер 25 студзеня заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы групы “ElectricLightOrhestra1970-х гадоў;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы мексіканскай спявачкі Лілы Даунс;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: музычныя кампазіцыі з рэпертуару знакамітых выканаўцаў  1950-х і 60-х гадоў;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы дуэта віяланчэлістаў Лукі Шуліча і Сцяпана Хаўсера;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: новая кніга Алены Баскірскай “Быль пра шкодніка Сёму”;

 

- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”: песні, прысвечаныя Таццянінаму дню;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Яўгена Догі да кінафільмаў розных гадоў;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы Таццяны Дашкевіч;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: камерна-інструментальныя творы Генры Пёрсела;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы струннага квартэта Леаша Яначка “Інтымныя пісьмы”;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Рона Картэра 1973 года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Тэма перадачы – тыдзень беларускай навукі.  Госць у студыі – навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Віктар Натыканец;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Рыкарда Фольі;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы народнай артысткі СССР Тамары Ніжнікавай;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “OrlandoConsort”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: сімфанічныя творы Мікалая Рымскага-Корсакава.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.