25 студзеня ў нашым эфіры

У аўторак, 25 студзеня, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – праграму Куінсі Джонса I Heard That!;
- у 02:00 – сімфонію № 8 Антаніна Дворжака і Санату № 2 для скрыпкі і фартэпіяна Эдварда Грыга;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару аркестраў Якава Скамароўскага, Аляксандра Варламава і Аляксандра Цфасмана 1930–1940 гадоў;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творчасць Уладзіміра Дашкевіча;
- у 7:25 і 23:30 – творы аўстрыйскага кампазітара, піяніста і педагога Карла Чэрні;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Максіма Танка;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: поп-трыа Il Volo;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: фрагменты анталогіі беларускіх народных песень у выкананні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – музыку Клода Дэбюсі, Аляксандра Даргамыжскага, Эдуарда Уільяма Элгара і Антона Брукнера;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Яўгеніі Мірашнічэнка і Анатоля Салаўяненкі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Бінга Кросбі 1957 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Асяродак блізкіх і сваякоў Максіма Багдановіча. Новыя знаходкі”. Госця – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Бангдановіча Ірына Мышкавец;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Іркуцк;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – Восьмую сімфонію народнага артыста Беларусі Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць чарговыя старонкі твора Уладзіміра Ліпскага “Дабрадзей для ўсіх дзяцей” і іншымі;
- у 17:00 – творчасць аўстрыйскага кампазітара і скрыпача Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;
- у 19:00 – аркестравыя творы Франца Шуберта;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра сквапнага млынара;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Уладзіміра Высоцкага;
- у 22:15 – творчасць амерыканскага струннага “Кронас квартэта”.

У праграме магчымы змены.