25 студзеня: як кіраваць настроем і гутарка з Міколам Трусам

22.01.2021 

У панядзелак, 25 студзеня, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Рэя Чарльза;
- у 06:10 – творчасць Гары Барлаў;
- у 09:00 – музычныя творы Ёзэфа Гайдна, Джорджа Гершвіна;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Льва Талстога “Крэйцарава саната”;
- у 11:30 – гітарныя творы Фернанда Сора;
- у 12:10 – “Час на джаз”: Макой Тайнер;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць эфіру – кандыдат філалагічных навук Мікола Трус;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільмаў пра Гары Потэра;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Дзімаш Кудайберген;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: як кіраваць настроем;
- у 15:15 – музычныя творы Яўгена Глебава і Андрэя Мдывані;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з “Казкамі сіняй падушкі” Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з Заірам Азгурам, санеты Уільяма Шэкспіра, сімфанічная паэма “Казка” Яўгена Глебава;
- у 17:30 – музычныя творы італьянскага кампазітара Джавані Габрыэлі;
- у 19:00 – два канцэрты, прысвечаныя юбілеям Беларускага саюза кампазітараў;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Бабуліна хата”;
- у 21:10 – запісы Уладзіміра Высоцкага;
- у 22:15 – музыку кампазітара Ёсіхіса Хірано;
- у 23:30 – Пяты канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Каміля Сен-Санса.

У праграме магчымы змены.