- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбомы джазавага вакаліста Мэла Тармэ;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: сюіты «Іспанскія напевы» і «Іберыя» Ісака Альбеніса;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы Ірыны Бржэўскай;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: мелодыі італьянскага кампазітара Фабрыцыа Патэрліні;
- у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: вандроўка па Міёрскім раёне;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні на словы Міхаіла Матусоўскага;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Говарда Шора з фільма «Дзве крэпасці»;
- у 8:15 – праект «Духоўная спадчына» раскажа аб храме ў вёсцы Гарбацэвічы Бабруйскага раёна;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: музыка брытанскага кампазітара Альберта Кетэлбі;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка»: чарговыя старонкі рамана «Вам заданне» народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы гітарыста Джо Паса;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Тэма размовы – беларуская школа прамысловага дызайну;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Сімфонія №36 «Лінцкая» Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Кузьма Чорны «Зямля», тэкст чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент сімфоніі Уладзіміра Саўчыкава «Асоль» паводле аповесці-феерыі Аляксандра Грына «Пунсовыя ветразі»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: матэты французскага кампазітара эпохі барока Андрэ Кампра;
- у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны оперы Антона Рубінштэйна «Дэман» паводле аднайменнай паэмы Міхаіла Лермантава;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка старадаўніх кампазітараў Андрэ Эрнэста Мадэста Грэтры, Жана-Батыста Люлі і Жана-Філіпа Рамо;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы аўстралійскай піяністкі Фіоны Джой Хокінс.
У праграме магчымы змены
