26-27 снежня: спяваем калядныя песні і вывучаем калядныя асаблівасці Гомельшчыны

24.12.2020 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і спакою прапануем наш эфір. У суботу, 26 снежня, вы можаце паслухаць:

- у 00:04 – запісы фінскага квартэта MA Rouf і групы з Даніі Mames Babegenush;

- у 02:00 – віяланчэльныя канцэрты Ёзэфа Гайдна;

- у 06:10 – мелодыі ў выкананні эстраднага аркестра Лешака Багдановіча;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў паэтаў пачатку мінулага стагоддзя;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: дзейнасць Вачаслава Адамовіча;

- у 08:05 – музыку Фрыца Крэйслера ў выкананні скрыпача Аляксандра Крамарова;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кніжныя навінкі айчынных выдавецтваў, агляд штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 09:20 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава; 

- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Навума Гальпяровіча;

- у 10:05 – сустрэчу з народнымі майстрамі краіны – Аленай Кандратавай і Вольгай Сідлярэвіч;

- у 10:30 – радыёспектакль 2018 года “Танец з рапірай” па п’есе Ягора Конева;

- у 12:05 – праект “Планета “Культура””: пра зімовыя ўрачыстасці ў свеце;

- у 12:30 – інструментальную музыку Джаакіна Расіні;

- у 13:00 – гаворку з музыказнаўцай Кацярынай Вахціной з прыгадваннем аперэты “Паўлінка” Юрыя Семянякі;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: першую частку “Каляднай араторыі” Іагана Себасцьяна Баха, а таксама запісы амерыканскай спявачкі Бэт Мідлер;

- у 16:15 – узоры беларускага фальклору;

- у 17:00 – радыёпастаноўку “На дарозе жыцця” паводле Якуба Коласа;

- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Лучана Павароці;

- у 18:05 – “Вечар на канапе”: запісы Анне Вескі;

- у 19:00 – аперэту Рабэра Планкета “Карнявільскія званы”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Дзяўчынка з запалкамі”;

- у 21:10 – песні ў выкананні Луі Армстранга;

- у 21:30 – апавяданне Лідзіі Арабей “Доўгая дарога дадому”;

- у 22:00 – творчасць брытанскага Arditti Quartet;

- у 23:00 – Другі фартэпіянны канцэрт Пятра Чайкоўскага. 

У праграме магчымы змены.

 

Маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 27 снежня, мы прапануем:

- у 00:04 – запісы закарпацкага гурта “Гудакі”;

- у 06:10 – архіўныя запісы джаз-аркестра Глена Мілера;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Паўлюка Труса;

- у 08:05 – музыку Фелікса Мендэльсона;

- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;

- у 09:20 – запісы сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Навума Гальпяровіча (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” па Мінску розных дзесяцігоддзяў;

- у 11:15 – запісы Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь;

- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка і Ангола;

- у 12:30 – Трэці фартэпіянны канцэрт Сяргея Пракоф’ева;  

- у 13:00 – праграму “Натхнёныя музыкай”: госці – оперныя выканаўцы Аксана Волкава, Надзея Кучар, Павел Пятроў;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт Базэльскага камернага аркестра, а таксама калядныя мелодыі ў выкананні Доны Самэр;

- у 16:15 – сустрэчу з вядучым метадыстам па фальклоры Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці, спявачкай гурта “Ягорава гара” Ірынай Глушэц;

- у 17:00 – гаворку з праграмісткай Ганнай Сімянюк пра яе любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – кандыдат філалагічных навук Уладзімір Навумовіч;

- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Сяргей Лемешаў;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Лялі Чорнай;

- у 19:00 – радыёспектакль “Цягнік адыходзіць праз гадзіну” паводле Генрыха Бёля;

- у 20:05 – творы Сяргея Рахманінава;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Гунара і Гунілу;

- у 21:10 – песні ў выкананні расійскай спявачкі Алы Пугачовай; 

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алеся Наварыча “Ліса ў тумане”;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Вежавая музыка”;

- у 23:00 – Сімфонію “Манфрэд” Пятра Чайкоўскага . 

 

У праграме магчымы змены.