У сераду 26 чэрвеня заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы вакальна-інструментальных ансамбляў, папулярных у 1970-х, пачатку 80-х;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: Скрыпічны канцэрт Іаганеса Брамса. Саліруе Давыд Ойстрах;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Іва Мантана;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць брытанскага кампазітара Томаса Х’юіта Джонса;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: Белавежская пушча;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Андрэя Міронава;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: саўндтрэкі Патрыка Дойла да кінафільма “Гары Потэр і Кубак агню”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: рамансы і камерныя творы Восіпа Казлоўскага;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы іспанскага гітарыста-віртуоза і кампазітара Фердынанда Сора;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Уладзіміра Багамолава “У жніўні 44-га”. Чытае артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы народнай артысткі СССР Марыі Біешу;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Оскара Браўна;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць у студыі – старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: фрагмент вакальнага цыкла Роберта Шумана “Любоў паэта”;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі аповесці Алеся Савіцкага “Карабін” чытае артысткаМаргарыта Захарыя;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фрагмент араторыі Дзмітрыя Смольскага “Мая Радзіма” на вершы беларускіх паэтаў;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы германскага квартэта “Моніке Драш” і расійскага квінтэта “Валдай”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Кароль і землякоп”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: санаты Аляксандра Скрабіна.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.