26 чэрвеня ў нашым эфіры

У нядзелю, 26 чэрвеня, адпачывайце з каналам “Культура”. У эфіры:
- у 00:04 – запісы Джудзі Колінз і Бобі Ві;
- у 06:10 – замежныя эстрадныя мелодыі з рэпертуару аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Якуба Коласа (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 08:15 – музыка Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другая частка радыёпастаноўкі “Тры Іваны – тры браты” паводле Артура Вольскага, вершаваная казка Уладзіміра Дубоўкі “Разумная дачка”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”;
- у 11:30 – рамансы і фартэпіянная фантазія Фелікса Мендэльсона;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Міхаіл Галкоўскі (да 80-годдзя з дня нараджэння спевака);
- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: інструментальныя канцэрты Тамаза Альбіноні, а таксама запісы Раберты Флэк;
- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Лаўрык;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: заснавальніца гурта “Каляжанкі”, кіраўнік дзіцячага гурта “Згадка” Ірына Ляшкевіч;
- у 17:00 – Пяты “Брандэнбургскі” канцэрт Іагана Себасцьяна Баха;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Міхаіл Александровіч;
- у 19:00 – опера Мікалая Рымскага- Корсакава “Моцарт і Сальеры” і сімфанічная карціна “Садко”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Н. Ярмольчык “Смак яблыка”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Жучок і Рыжык”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні эстонскага спевака Яака Ёалы;
- у 21:30 – заключная частка радыёспектакля “Мёртвым не баліць” паводле аповесці Васіля Быкава;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Арцюр Анегер.
У праграме магчымы змены.