26 cтудзеня ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 26 студзеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы Глена Мілера і яго джаз-аркестра;
- у 02:00 – творы Антона Брукнера;
- у 03:00 – “Амфітэатр”: творчасць аўстрыйскага кампазітара і скрыпача Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;
- у 04:30 – аркестравыя творы Франца Шуберта;
- у 06:10 – песні Вячаслава Дабрыніна;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: песні Уладзіміра Высоцкага;
- у 07:25 і 23:30 – джазавыя п’есы Лакшмінараяны Субраманіяма;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: вершы Рыгора Барадуліна;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: апрацоўкі сучасных мелодый у сярэднявечным стылі;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: кампазіцыі скрыпача Сяргея Бяльцова;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” – музыку Альберта Хінастэры, Георга Гендэля і Густава Малера;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Франка Карэлі, Лучана Павароці, Маквалы Касрашвілі, Эдуарда Пелагейчанкі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Кармэн Макрэй;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця студыі – мастак-кераміст Жана Марозава;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: госця – харэограф Аляксандра Ціхамірава;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госць – пісьменнік Генадзь Аўласенка;
- у 15:15 – фартэпіянны цыкл “Фрэскі” са спадчыны заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як, з чаго і для чаго?”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Уладзіміра Ліпскага “Дабрадзей для ўсіх дзяцей”;
- у 17:00 – творы Іагана Крысціяна Баха;
- у 19:00 – запісы групы Merope i El Cachivache Quinteto;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра вавёрку;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” са зборніка з лепшых песень Вячаслава Дабрыніна;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: творчасць Мурада Кажлаева.

У праграме магчымы змены.