26 кастрычніка ў эфіры

У чацьвер 26 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: творчасць амерыканскага блюзмена Бобі Блэнда;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы расійскага баяніста Святаслава Шаршукова і латвійскага этнаграфічнага ансамбля Валца Пучэ;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: кампазіцыі ў выкананні нямецкага скрыпача Гельмута Захарыяса і бельгійскага гітарыста-віртуоза Франсіса Гойі;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць музычнага калектыву TheEasyAccessOrchestra;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: журналістка Настасся Ермалюк расказвае пра кнігу Анастасіі Жолудзь “Гісторыя Евы”;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: запісы іспанскага спевака Хуліа Іглесіаса;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Эдуарда Арцем’ева да кінастужкак Мікіты Міхалкова “Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх” і “Раба кахання”;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: лютневая музыка Беларусі;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творчасць старадаўняга аўстрыйскага кампазітара і скрыпача Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны  лісток на планеце Зямля” чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: творы Эдуарда Напраўніка;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага джазавага спевака Джо Уільямса;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: госць журналіста Наталлі Сіроткі – прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Юрый Караеў;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы народнага артыста СССР Анатоля Салаўяненкі;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: песні і рамансы ў выкананні народнага артыста Беларусі Ісідара Балоціна;

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: раннія сімфоніі Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: казку “Пра вожыка Васю” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы камернага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.