26 кастрычніка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні Джудзі Колінз і Ніла Седакі; 
- у 06:10 – «Музыка на канале "Культура"»: творы Ёзефа Гайдна; 
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Васіля Віткі; 
- у 8:15 – «Музыка на канале "Культура"»: запісы альтысткі Лючыі Ластаўкі; 
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, знаёміць з памятнымі месцамі Оршы; 
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі брытанскага гурта «Bee Gees»; 
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» прысвечана выставе  «У адной лодцы» ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці; 
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Дваццаць сёмай сімфоніі Мікалая Мяскоўскага; 
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: другая частка інсцэніраванага апавядання Рэя Брэдберы «І грымнуў гром». Запіс 1998 года;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча прысвечана Кузьме Чорнаму; 
- у 12:30 – у праграме «Натхнёныя музыкай» – сустрэча з салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра заслужанай артысткай нашай краіны Людмілай Станевіч; 
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: музыка, што не старээ; 
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе кантаты Жана-Філіпа Рамо, «Джазавыя краявіды» прысвечаны піяністу Кіту Джарэту;
- у 16:15 – з праграмай «Гасцінец» перанясёмся ў вёску Глушкавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: Першая віяланчэльная саната Іаганеса Брамса;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» пазнаёміць з жыццём і творчасцю Аркадзя Райкіна; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка аперэты Іагана Штрауса «Цыганскі барон». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё у 1969 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: лепшыя песні «Eagles»; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Ліса і Журавель»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі спевака і піяніста Фрэдзі Коўла;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Жаніцьба» паводле апавядання Івана Шальманава. Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Лапцінскі, ён жа выступае ў ролі вядучага. Таксама ў пастаноўцы ўдзельнічаюць народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель і артыст Юрый Авяр’янаў. Запіс 1992 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» прысвечана творчасці Нарбэра Марэ. 

У праграме магчымы змены