26 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: джазавыя кампазіцыі трубача Крыса Боці; 
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: фартэпіянныя п’есы Мілія Балакірава; 
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: аркестравыя старонкі опер Рыхарда Вагнэра; 
- у 8:05 і 23:00 – у праекце «Прачулым радком» гучаць вершы Ганада Чарказяна, выканаўца - артыст Алег Вінярскі; 
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы аркестра Эдзі Рознера;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: песні з рэпертуару Батыра Закірава; 
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні»; 
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: справаздача аб «Бібліяночы», літаратурны каляндар, іншыя навіны літаратуры і кнігавыдання; 
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні пра сяброўства з саветскіх мультфільмаў;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: расповед пра захаванне этнаграфічнай спадчыны ўсходняга Палесся;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: саната Джузепе Тарціні «Трэлі Д’ябла» ў рэдакцыі Фрыца Крэйслера;
- у 11:30 – госця праграмы «Віртуозы» - член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар кніг прозы і паэзіі Алёна Беланожка;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, што вернуць вас у юнацтва;
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: сустрэча з народным артыстам Беларусі, салістам Вялікага тэатра нашай краіны Сяргеем Франкоўскім; 
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: інтэрв’ю з дырэктарам Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі Ігарам Чэшыкам; 
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць санаты для віяланчэлі і фартэпіяна Людвіга ван Бетховена, «Джазавыя краявіды» абяцаюць знаёмства са спеваком Уілі Хатчам;
- у 16:15 – «Гасцінец»: запісы народных выканаўцаў з вёсак, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» раскажа пра аднаго з легендарных артыстаў пачатку XX стагоддзя - Пятра Лешчанку; 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: опера Дзмітрыя Смольскага «Францыск Скарына». Аўтар лібрэта – Святлана Клімковіч, у ролі Францыска – народны артыст СССР Аркадзь Саўчанка. Запіс зроблены на Беларускім радыё ў 1989 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Абдылы Ісламава «Пярэсты»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы гітарыста Уэса Мантгомеры;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Прымакі» паводле твора Янкі Купалы. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 1959;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» раскажа аб творчых пошуках кампазітара Майкла Наймана. 
У праграме магчымы змены