26 красавіка ў нашым эфіры

У аўторак, 26 красавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць амерыканскай фанк-соўл-групы Chocolate Milk;
- у 02:00 – Першую сімфонію Аляксандра Глазунова і Фартэпіяннае трыа Габрыэля Фарэ;
- у 06:10 – песенную савецкую эстраду;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: Барбра Стрэйзанд;
- у 7:25 і 23:30 – фрагменты опер Рыхарда Вагнера “Лятучы Галандзец”, Мікалая Рымскага-Корсакава “Садко”, сімфанічную паэму Аляксандра Глазунова “Мора”;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Петруся Макаля;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: уэльскі тэнар Рыс Мейрыён;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: запісы ансамбля “Сябры”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – фрагменты оперы Аляксандра Барадзіна “Князь Ігар” і балета Барыса Цішчанкі “Яраслаўна”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Ірыны Журынай, Джаан Сазерленд, сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Рона Картэра 1973 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Перакладаю душу. Пра асаблівасці перакладчыцкай працы з мастацкімі тэкстамі”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Азербайджан – Алеся Касойкіна;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – вакальныя творы беларускіх кампазітараў з рэпертуару Тамары Ніжнікавай і Святланы Данілюк;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць чарговыя старонкі твора Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;
- у 17:00 – Чацвёртую сімфонію Антона Брукнера;
- у 19:00 – аркестравыя творы Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”: дзве гісторыі пра людзей і пра птушак;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні балгарскай спявачкі Лілі Іванавай;
- у 22:15 – творчасць арфісткі Лавініі Мэер.
У праграме магчымы змены.