26 ліпеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: прагучаць запісы Франс Галь і Рыка Нэльсана;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: звернемся да рэпертуару народнай артысткі Беларусі і СССР Святланы Данілюк;
– у 06:10 – у праекце «Музыка на канале “Культура”» пачуеце камерныя творы Іаганеса Брамса;
– у 7:30 і 17:30 – «Духоўная спадчына»: размова пойдзе аб таямніцах хлеба;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: паэзія Міколы Маляўкі;
– у 8:15 – «Наша музыка»: харавы цыкл Уладзіміра Саўчыка «Зара-зараніца» на вершы Максіма Багдановіча, сюіта Рыгора Пукста «Сымон-музыка» паводле аднайменнага твора Якуба Коласа і часткі інструментальнага цыкла Галіны Гарэлавай «Успамін аб Нясвіжы»;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра», прысвечаная савецкаму і беларускаму дырыжору, заслужанаму артысту Беларусі, народнаму артысту Расіі Генадзю Праватораву;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: слухаем запісы амерыканскага спевака і аўтара песень Добі Грэя;
– у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: гераіня праграмы – акардэаністка, лаўрэат міжнародных конкурсаў Наталля Шах;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: прагучаць Першая і Другая сюіты з балета Людвіга Мінкуса і Леа Дэліба «Ручай»;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» перагорнем старонкі кнігі Ірыны Архіпавай «Музыка жыцця», а таксама пачуем успаміны Аляксандра Вярцінскага аб падарожжы па Міжземным моры;
– у 12:20 – праект «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – у перадачы «Натхнёныя музыкай» – думкі і ўспаміны народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайды;
– у 13:00 – «Музычная студыя»: пачуеце музыку народнага артыста СССР Яўгена Глебава;
– у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць творы Марка-Антуана Шарпанцье, а эпізод «Джазавыя краявіды» прапануе паслухаць запісы R&B групы O’Jays;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: настроімся на мелодыі Пабла Сарасатэ;
– у 18:10 – перадача «Вечары на канапе» запрашае прыхільнікаў таленту Клаўдзіі Шульжэнка;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая дзея оперы Джузэпэ Вердзі «Луіза Мілер» паводле драмы Фрыдрыха Шылера «Каварства і каханне»;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Марыі Цітарчук «Начная тубероза». Першую частку твора прачытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Кэба Кэлаўэя 1940–1950-х гадоў;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Парыж на свеце ёсць» паводле п’есы Уладзіміра Караткевіча «Верабей, сава і птушыны суд». Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1992 года. Таксама ў праграме – музычныя творы Луі і Франсуа Куперэнаў;
 у 23:10 – «Летуценні»: Алесь Вольша запрашае ва ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by