26 лютага: сучасныя тэндэнцыі ў літаратуры разам з Таццянай Кашкан, выкладчыцай БДУ

00:04 – запісы Даліды;

02:00 – інструментальныя творы Георга Філіпа Тэлемана;

06:10 – музыка Мікалая Аладава, Радзівона Шчадрына і Пабла Сарасатэ;

09:00 – мелодыі Ігара Стравінскага, Міхаіла Глінкі і Мікалая Рымскага-Корсакава;

11:00 і 20:30 – першыя старонкі рамана Івана Шамякіна “Шлюбная ноч” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

11:30 – “Сімфаньета” Мікалая Рымскага-Корсакава;

12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: джазавы саксафаніст, флейтыст і спявак Монці Уотэрс;

12:30 і ў 18:30 – пагутарым пра сучасныя тэндэнцыі ў літаратуры разам з госцяй праграмы “Дыялогі пра культуру” Таццянай Кашкан, кніжным блогерам, літаратуразнаўцай, выкладчыцай БДУ;

14:05 – саўндтрэк да фільма Габрыэле Мучына “Сем жыццяў”, кампазітар – Анхела Мільі;

14:15 і 23:00 – працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях";

14:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскі кампазітар мультыінструменталіст Бруна Бавота;

15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект мастацтвазнаўцы Таццяны Бабіч “Лекторый”, якая раскажа пра творчасць Марсэля Дзюшана;

15:15 – песні беларускіх кампазітараў на вершы Максіма Багдановіча;

16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;

17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма, прысвечаная творчасці народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР Генадзя Аўсяннікава;

17:30 – санаты і накцюрны Джона Філда;

19:00 – Scottish Chamber Orchestraз выконвае творы Карла Філіпа Эмануіла Баха і Вольфганга Амадэя Моцарта;

21:00 – “Вячэрняя казка” пра дзіўнага вавёрчынага сынка;

21:10 – запісы заслужанай артысткі Эстоніі Анне Вескі;

22:15 – фрагменты опер Пятра Чайкоўскага;

23:30 – запісы гурта The Kooks.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.