26 лютага ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскай спявачкі, аўтара песень і танцоўшчыцы Ціны Цёрнер;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: музыка Людвіга ван Бетховена;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: прапануе звярнуцца да творчасці Арно Бабаджаняна;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: прагучаць кампазіцыі музычнага праекта Violin Sky;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» прысвечаны Масленіцы;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: гучаць песні ў выкананні Юрыя Гуляева;
– у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты з опер Джакама Пучыні і Пятра Чайкоўскага;
– у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 – перадача «Класіка раніцай»: п’есы беларускага кампазітара Дзмітрыя Смольскага;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка», чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
– у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі» раскажа пра заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы  Джорджа Адамса 1979 года;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – доктар навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў  Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі Таццяна Валодзіна;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы Валянціны Панамаровай;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук.
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: гучаць творы ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Аскольда Сухіна;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: камерныя творы Франца Шуберта;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы італьянскіх музыкантаў і французскага вакальнага ансамбля А Filetta з Корсікі;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: пазнаёміць з творчасцю брытанскага піяніста і кампазітара Стывена Хафа.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.