26 лютага ў нашым эфіры

Сябры, у суботу, 26 лютага, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Венскага філарманічнага аркестра;
- у 01:30 – старонкі рамана Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 02:00 – “Рамантычная” сімфонія Антона Брукнера;
- у 04:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 06:10 – санаты Іагана Себасцьяна Баха для клавіра і скрыпкі;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: апавяданні Барыса Ганагі;
- у 08:05 і 12:05 – другі выпуск сумеснага з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы праекта “Слухаем класіка” (да 140-годдзя з дня нараджэння песняра);
- у 08:15 – канцэрт з удзелам ансамбля “Класік-авангард”;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Марыа Ланца, Аляксандр Жырардзі;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: зона камфорту;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка радыёпастаноўкі “Несцерка” паводле Віталя Вольскага;
- у 11:00 – “Планета “Культура””: эстонскае беларускае таварыства “Лёс”;
- у 11:30 – песні Марка Фрадкіна і Мікіты Багаслоўскага;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: баяніст, выкладчык Рэчыцкай школы мастацтваў Трафім Анціпаў;
- у 13:00 – праект “Музычная студыя”: “Трыа памяці вялікага мастака” Пятра Чайкоўскага;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт барочнага ансамбля King`s Consort, а таксама запісы Элы Фіцджэралд;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: масленічныя песні;
- у 17:00 – Канцэрт для фагота з аркестрам Іагана Непамука Гумеля;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Святлана Гуткоўская;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Юрый Марфесі;
- у 19:00 – першая частка оперы Джузэпэ Вердзі “Макбэт”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Анатоля Кірвеля “Астравы каралевы Мод”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – творчасць амерыканскага кінакампазітара і дырыжора Джона Таўнера Уільямса;
- у 21:30 – першая частка спектакля “Пяць вечароў” паводле Аляксандра Валодзіна;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Час”.

У праграме магчымы змены.