25.05.2021
Шаноўныя, сераду, 26 мая, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Сезарыі Эвары;
- у 02:00 – сімфанічныя паэмы Бедржыха Сметаны цыкла “Мая Радзіма”;
- у 06:10 – творчасць італьянскіх спевакоў Аль Бана і Раміны Паўэр;
- у 09:00 – запісы Мінскага струннага квартэта, Іосіфа Сяргея і Сяргея Шаптунова;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: спевы Андрэа Бачэлі, Тамары Ніжнікавай, Віктара Бажэнава;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Тэлоніўс Монк;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць праграмы – скульптар Максім Пятруль;
- у 13:05 і 21:10 – выбраныя старонкі творчасці заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Леаніда Барткевіча;
- у 14:05 – фрагменты мюзікла “Казачны круіз” Ірыны Цвятковай;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Подых навальніцы” (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: Жан-Мішэль Бле;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”);
- у 15:15 – Чацвёртая сімфонія Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Атракцыёны для вадзенікоў”;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з Наталляй Гайдай, “Кулінарная навела” Вацлава Ржэзача;
у 17:30 – музыка Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – запісы французскага ансамбля “Піксві”, мексіканскага кампазітара і выканаўцы Хуана Пабла Вілы, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: запісы Дзяржаўнага джаз-аркестра Беларусі;
- у 23:30 – джазавыя кампазіцыі Ігара Назарука.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.