26 снежня ў эфіры

У аўторак 26 снежня, заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Куінсі Джонса;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: прэлюдыі для фартэпіяна Фрыдэрыка Шапэна;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Тома Джонса;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творы амерыканскага піяніста і кампазітара Джымі Брыкмана;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: размова з дызайнерам і фотамастачкай Кацярынай Аракчэевай, якая стварае фотапартрэты ў нацыянальных строях;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: запісы Іона Саручану;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Патрыка Дойла да стужкі Кенета Брана “Папялушка”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы саліста беларускай оперы Юрыя Гарадзецкага;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: “Брандэнбургскія канцэрты” Іагана Себасцьяна Баха;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Чарлза Дзікенса “Калядны харал”. Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы беларускай спявачкі Алены Бундзелевай і ансамбля “Сімфаньета”;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Каўнта Бэйсі;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма перадачы – “Да 225-годдзя з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча” Госця ў студыі – літаратуразнаўца і перакладчыца, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Ірына Багдановіч;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: сюіта Марыса Равэля “Грабніца Куперэна”;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: сімфоніі Яўгена Цікоцкага;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: аркестравыя творы Франца Шуберта;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.