- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: слухаем Рода Сцюарта;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы італьянскай опернай спявачкі Чэчыліі Барталі;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: папулярныя мелодыі замежнай эстрады;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы з каляднай пласцінкі кампазітара Ціма Джэніса;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – «Свет мастацкага слова» з Настассяй Ермалюк: госця студыі – паэтэса, аўтар песень, выканаўца Таццяна Атрошчанка;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: спявае Алена Камбурава;
- у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з музычнай камедыі Эльдара Разанава «Карнавальная ноч» 1956 года;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: гучаць запісы ансамбля «Сябры»;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: трыа-санаты Хрыстофа Вілібальда Глюка;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч, «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: духоўныя творы Джузепе Вердзі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага тэнар-саксафаніста Стэнлі Цёрантайна;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіротка. Госця студыі псіхолаг Ганна Мітуневіч запрашае паразважаць над сюжэтамі любімых навагодніх фільмаў;
- у 13:05 - спецпраект «Маладыя таленты Беларусі». Знаёмства з пераможцамі XIII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: джазавыя п'есы заслужанага артыста Расіі Ігара Назарука;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Пятай сімфоніі Яўгена Цікоцкага – да дня нараджэння кампазітара;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: аркестравыя сюіты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – праграма «Музычны вечар» прысвечана творчасці народнай артысткі Беларусі Тамары Шымко.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.