26 студзеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Таніты Цікарам, Фрыды Бакара, Браяна Фэры;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Пятра Чайкоўскага;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Міколы Сурначова чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «”Культура”»: запісы ансамбля флейтыстаў «Сірынкс»;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа пра мемарыял у вёсцы Драмлёва Жабінкаўскага раёна;
- у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: гучаць песні, прысвечаныя зіме;
- у 10:30 – праграмы «Віртуозы» знаёміць з акцёрам, рэжысёрам і педагогам Аляксандрам Абрамовічам;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: п'есы для клавесіна Жана Філіпа Рамо ў выкананні Аляксея Любімава;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з фондаў Беларускага радыё. Прагучыць першая частка радыёкампазіцыі «Сусвет Пушкіна». Аўтар і рэжысёр інсцэніроўкі – Алена Казленя, ролі выконваюць артысты Вячаслаў Галуза і Алег Вінярскі. Запіс 1999 года;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 –  праграма «Натхнёныя музыкай»: працяг размовы з народнай  артысткай Беларусі Анастасіяй Масквіной;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, што складаецца з заявак слухачоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: другая частка оперы «Ottone» Георга Фрыдрыха Гендэля, а таксама запісы амерыканскага спевака і музыканта Джо Тэкса;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец»: музычнае падарожжа ў вёску Погіры Дзятлаўскага раёна;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: Трыа ля мінор  для фартэпіяна, кларнета і віяланчэлі Іаганеса Брамса;
- у 17:30 – праект «Святло душы»;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Алег Анофрыеў;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: радыёспектакль «Паненка-сялянка» паводле аднайменнай аповесці Аляксандра Пушкіна. Музыка Аляксандра Глазунова. Пастаноўка створана на Беларусім радыё ў 1987 годзе. У ролях – артысты мінскіх тэатраў;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку Electric Light Orchestra «Discovery» 1979 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка Веры Астахновіч «Чаму Тыгра паласатая»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай джазавай спявачкі і піяністкі Блосам Дзіры;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка  радыёпастаноўкі «Млын на Сініх вірах» паводле аднайменнай п'есы Уладзіміра Караткевіча. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Год запісу - 1959;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю італьянскага кампазітара XX стагоддзя Атарына Рэспігі.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by