27 чэрвеня ў нашым эфіры

У панядзелак, 27 чэрвеня, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – музыка Мікаэла Тарывердыева і Юрыя Саульскага;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні амерыканскага музыканта Тома Уэйтса;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: стужка “Асноўны інстынкт”;
- у 07:25 і 23:30 – музычныя творы Франсуа Дэўена;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Кастуся Жука;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: аўстрыйскі кампазітар і імправізатар Бернхард Ланг;
- у 08:25 і 13:05 – лютневая музыка, яная нарадзілася на беларускай зямлі;
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”: старадаўняя музыка Беларусі ў выкананні Эльжбеты Стэфаньска-Луковіч, творы Георга Філіпа Гендэля, Дзмітрыя Кабалеўскага і Льва Абеліёвіча;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – Фантазія “Вандроўнік” Франца Шуберта;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Чарлі Паркер;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госці – супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Алена Сямашка і Валянціна Кароткіна;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: член Ерэванскай беларускай абшчыны Арменіі “Беларусь” Марыя Сіманян;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: арт-тэрапія для пажылых людзей;
- у 15:15 – фрагменты Шостага фестывалю “Музы Нясвіжа”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – музыка італьянскага кампазітара Джавані Паізіэла;
- у 19:00 – запісы акардэаніста Пятра Ралчава (Балгарыя) і мексіканскага кампазітара і выканаўцы Хуана Пабла Вілы;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра зорнае неба і зорку;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: гурт “Браво”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: ісландскі кампазітар Ёхан Ёхансан.
У праграме магчымы змены.