27 кастрычніка: у нашым эфіры

Шаноўныя, сераду, 27 кастрычніка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы легендарнай групы The Beatles;
- у 02:00 – традыцыйная музыка Баварыі;
- у 06:10 – песні ў выкананні Валянціны Талкуновай;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні ў выкананні Анатоля Папанава;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: кампазіцыя “Размова з сэрцам” паводле вершаў Аляксея Зарыцкага, фрагмент спектакля “Круты бераг ракі”, песні на вершы Валянціны Паліканінай;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць нідэрландскага кампазітара Тома Холкенборга;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: амерыканская актрыса і спявачка Полі Берген;
- у 8:30 і 23:30 – фартэпіянныя творы кампазітара Уладзіміра Рэбекава;
- у 09:00 – музыка Георга Фрыдрыха Гендэля, Рыхарда Вагнера, Антонія Генрыха Радзівіла, Людмілы Шлег;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Юрыя Смірнова;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – загадчык сектара аддзела навукова-аналітычнай работы НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Яраслаў Бязлепкін;
- у 13:05 і 21:10 – песенная творчасць расійскага акцёры і спевака Мікалая Карачанцава;
- у 13:30 – “Арт-гасцёўня”: мастак Аляксей Лаціннік;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Георгія Марчука “Крык на хутары”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсія перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госця – старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч;
- у 15:15 – музыка айчынных кампазітараў Уладзіміра Кур’яна, Яўгена Глебава, рамансы і песні беларускіх аўтараў;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Паўла Місько “Эрпіды на планеце Зямля”;
- у 17:30 – фартэпіянныя прэлюдыі Фрыдэрыка Шапэна;
- у 19:00 – запісы групы Ranki Tanki са Злучаных Штатаў Амерыкі;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 22:15 – “Музычны вечар” фрагменты мюзікла Леанарда Бернстайна “Вестсайдская гісторыя”.

У праграме магчымы змены.