27 красавіка: Госць эфіру – намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша і фрагменты оперы Антоніа Вівальдзі Ottone in Villa

26.04.2021 

У аўторак, 27 красавіка, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – джазавыя мелодыі ў выкананні Мэла Тармэ;
- у 02:00 – Першую сімфонію Аляксандра Глазунова і Фартэпіяннае трыа Габрыэля Фарэ;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару джаз-аркестра Аляксандра Цфасмана 1930–1940 гадоў;
- у 09:00 – мелодыі Джаакіна Расіні, Ёзэфа Гайдна, Андрэя Мдывані;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Оскара Уайльда “Партрэт Дарыяна Грэя”;
- у 11:30 – спевы Уладзіміра Атлантава і Святланы Варгузавай;
- у 12:10 – “Час на джаз”: запісы Дораці Донеган 1957 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні”. Госць эфіру – намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша;
- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма “Ла-ла-лэнд”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”;
- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: канадскі кампазітар Трэвар Морыс;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;
- у 15:15 – песні ў выкананні народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Псіхалагічны лексікон”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі “Гісторыі былога лесу” Галіны Пшонік;
- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: цікавыя дакументальныя і мастацкія запісы;
- у 17:30 – музычныя творы Франсуа Куперэна;
- у 19:00 – фрагменты оперы Антоніа Вівальдзі Ottone in Villa у выкананні хору і аркестра тэатра La Fenice, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра асла”;
- у 21:10 – запісы савецкага акцёра, спевака і кампазітара Паўла Смяяна;
- у 22:15 – мелодыі брытанкі Салі Біміш;
- у 23:30 – творы Карла Філіпа Эмануіла Баха.
У праграме магчымы змены.