27 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Ціна Цёрнэр;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: мелодыі Генадзя Гладкова;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: фрагменты з альбома Гэвіна Харысана і Антуана Фафарда;
- у 07:20 і 13:15 – праграма «Con Tempo» прысвечана творам беларускіх кампазітараў для баяна;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні нямецкай спявачкі Сары Конар;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Аляксея Рыбнікава да фільма «Большое космическое путешествие»;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні»;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
 - у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 -- «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя і сімфанічныя творы Леапольда, Вольфганга Амадэя і Франца Ксавера Моцартаў;
- у 11:00 і 20:30 -- «Радыёбібліятэка»: Джэк Лондан «Марцін Ідэн», выканаўца – артыст Алег Сідорчык;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент Канцэрта Эрнэста Шасона для скрыпкі, фартэпіяна і струннага квартэта;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: урыўкі з альбома Дональда Бёрда «The Cat Walk» 1961 года; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госць студыі – дырэктар Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава Аляксандр Шантаровіч;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Паўднёвы канцэрт для гітары з аркестрам Мануэля Понсэ;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: апавяданне Аляксандра Баршчагоўскага «Тры таполі на Шабалаўцы», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы для духавых інструментаў Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы французскага флейтыста Жана П’ера Рампаля;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: фламенка ў выкананні шведскага гітарыста Робі Сварда, а таксама запісы музыканта з Камеруна Ману Дзібанга; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы Рэйнгольда Гліэра.

У праграме магчымы змены