27 красавіка ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 27 красавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Луі Армстранга;
- у 02:00 – сімфанічныя паэмы Барыса Чайкоўскага;
- у 06:10 – песні ў выкананні ВІА “Добры молодцы”;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творы 1960-х гадоў;
- у 07:25 і 23:30 – мелодыі кінафільма “Агні вялікага горада”;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: творчасць Юрася Свіркі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: тэнары Марсэла Альварэс і Сальваторэ Лічытра;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: песні народнага артыста Беларусі Эдуарда Ханка;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – мелодыі Станіслава Манюшкі, Валянціны Сярых, запісы гітарыста Валерыя Жывалеўскага і Фёдара Громава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Юрыя Смірнова;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Кэні Барэла;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць студыі – мастак Уладзімір Васюк;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: госць – беларускі гітарыст Павел Кухта;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госця – паэтка Вера Буланда;
- у 15:15 – песні і рамансы беларускіх кампазітараў з рэпертуару Валерыя Кучынскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як, з чаго і для чаго”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Раісы Баравіковай “Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку”;
- у 17:00 – творчасць французскага піяніста Люка Дэбарга;
- у 19:00 – запісы групы Ollabelle і іспанскай выканаўцы фламенка Эстрэі Марэнтэ;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра верабейку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Паўла Смяяна;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: вакальную музыку ў выкананні сапрана Ірыны Лой.
У праграме магчымы змены.