- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы групы The Beatles;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: прапануем паслухаць запісы французскай актрысы і спявачкі Джульеты Грэко;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю кампазітара Фларыяна Серо;
- у 07:20 і 13:15 – у праекце «Con Tempo» ўзгадаем кампазітара Аляксандра Рашчынскага;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні джазавай эстраднай спявачкі Вольгі Пірагс;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе музычныя творы з кінастужак Леаніда Гайдая;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: прагучаць чарговыя старонкі навукова-фантастычнага рамана Аляксандра Беляева «Чалавек-амфібія», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: творы Алесандра Марчэла, Антоніа Паскулі і Ігнаца Мошэлеса;
- у 11:00 і 23:00 – літаратурны праект «Чытанка» прапануе чарговыя старонкі рамана «Вырай» Вікторыі Кляўко ў выкананні артыстаў Наталлі Саламаха і Аляксандра Ніканенкі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: вашай увазе запісы Этэль Эніс 1961-га года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госць студыі – народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік ансамбля цымбалістак «Лілея» Яўген Гладкоў;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: фартэпіянныя экспромты Франца Шуберта;
- у 14:30 і 22:30 – «Радыёбібліятэка»: Джордж Гордан Байран «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: слухаем творы народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнэра;
- у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы нямецкага кампазітара Іагана Іаахіма Кванца;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: кампазіцыі Аляксандры Пахмутавай;
- у 19:00 – у праграме «Канцэртная зала» запісы шведскага ансамбля Partiet;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: прагучыць другая і чацвёртая сімфонія Сяргея Танеева.
У праграме магчымы змены.
