27 ліпеня ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 27 ліпеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – песні гурта The Beatles;
- у 02:00 – творы Сяргея Танеева;
- у 06:10 – запісы Ванэсы Парадзі;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: песні ў выкананні Ірыны Мірашнічэнка;
- у 07:25 і 23:30 – запісы Жана Татляна;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: вершы айчыннага паэта Сцяпана Гаўрусёва;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Ілья Бешаўлі;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: творчасць гомельскага гурта “Ягорава гара”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг дэтэктыўных гісторый Агаты Крысці;
- у 09:00 – мелодыі Станіслава Манюшкі, Фелікса Мендэльсона, Мануэля дэ Фальі, Пятра Альхімовіча;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: творчасць Марыа Дэль Монака;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Рона Картэра;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць студыі – мастак Алесь Квяткоўскі;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: рэжысёр Таццяна Пацай;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госць – паэт Змітрок Марозаў;
- у 15:15 – Чацвёртую сімфонію заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Пятра Падкавырава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як? З чаго? Для чаго?”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў Краіну ведзьмаў”;
- у 17:00 – музыку Іаганеса Брамса;
- у 19:00 – запісы амерыканскага джазавага гітарыста Курта Розэнвінкеля;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Сарока і дзяцел”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні ВІА “Нарок”;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: фрагменты фестывальнага канцэрта з удзелам аркестра і салістаў Вялікага тэатра Беларусі ў швейцарскім Салатурне.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.