27 лістапада

26.11.2021 

Сябры, у суботу, 27 лістапада, адпачывайце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – творы Людвіга ван Бетховена і Ёзэфа Гайдна;
- у 02:00 – музыка П’етра Лакатэлі;
- у 06:10 – запісы скрыпача Аляксандра Крамарова;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: пост;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Генадзя Пашкова;
- у 08:15 – канцэрт класічнай музыкі;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: ваенны псіхолаг;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка спектакля “Вершнік без галавы” паводле Томаса Майна Рыда;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур;
- у 11:30 – рамансы Аляксандра Даргамыжскага;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: баяніст Уладзімір Мірончык;
- у 13:00 – праект “Музычная студыя”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Capriccio Stravagante, а таксама праграмы групы Manhattan Transfer;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: сустрэча з фальклорнымі ансамблямі “Ваўпянка” і “Пяшчота” Ваўкавыскага раёна;
- у 17:00 – “Арт-гасцёўня”: спявак Дзяніс Нямцоў;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Антон Рубінштэйн, Беньяміна Джыльі;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Леанід Чарапоўскі;
- у 19:00 – першая частка оперы “Трубадур” Джузэпэ Вердзі;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Чыгрынава “У баку ад дарогі”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра каштанчык”;
- у 21:10 – запісы рок-групы Eagles;
- у 21:30 – радыёверсія спектакля “Несцерка” паводле Віталя Вольскага (да 95-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Лабірынт”.
У праграме магчымы змены.