- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Фрэнк Сінатра;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: фрагменты оперы Джорджа Гершвіна «Поргі і Бес»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні на словы Мікалая Дабранравава;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы скрыпачкі Тэйлар Дэвіс;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Беларуская спадчына» раскажа пра Музей вавёркі ў Вялікай Бераставіцы;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: творчасць італьянскай опернай спявачкі Чэчыліі Барталі;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэкі Ганны Друбіч да фільма Міхаіла Лакшына «Майстар і Маргарыта»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: творы Эдварда Грыга і Людвіга ван Бетховена ў выкананні нарвежскага піяніста Лейфа Овэ Андснэса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: гучаць арыі з опер у выкананні Беньяміна Джыльі і Ларысы Штанько;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы аркестра Каўнта Бэйсі 1979 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці – супрацоўніца музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец і член Саюза пісьменнікаў, кандыдат філалагічных навук Мікалай Трус;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы Гелены Веліканавай;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: гучаць рамансы Рыгора Пукста – да дня нараджэння кампазітара;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы трыа «Da Kali» з Малі і шведскага ансамбля «Partiet»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка Аляксея Дударава «Сінявочка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Серхіа Тэмпа.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.