27 лютага ў эфіры

У нядзелю, 27 лютага, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы опернай спявачкі Эліны Гаранча;
- у 06:10 – творы Іаганеса Брамса;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Якуба Коласа (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 08:15 – запісы народнай артысткі СССР Алены Абразцовай;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: працяг пастаноўкі “Несцерка” паводле Віталя Вольскага;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Францыя;
- у 11:30 – Сёмую фартэпіянную санату Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Маргарыта Александровіч;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля English Concort, а таксама запісы Наталі Коўл;
- у 16:00 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры НАН Беларусі Наталля Бахановіч;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: скрыпач Сяргей Чубрык;
- у 17:00 – камерныя творы Людвіга ван Бетховена;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Ганна Герман;
- у 19:00 – другую частку оперы Джузэпэ Вердзі “Макбэт”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Міколы Ільючыка “Пра жаночае на Каляды”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Цімоха;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Гелены Веліканавай;
- у 21:30 – другую частку спектакля “Пяць вечароў” паводле Аляксандра Валодзіна;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: “Кронас-Квартэт”.

У праграме магчымы змены.