27 мая ў эфіры

 У панядзелак 27 мая заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Хуліа Іглесіяса;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні на словы паэта Льва Ашаніна;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць кампазітара Мелісы Парментэр;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo”: да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Ганны Герман;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Говарда Шора да кінатрылогіі “Уладар пярсцёнкаў”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы артыстаў беларускай эстрады мінулых гадоў;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы швейцарскага флейтыста мінулага стагоддзя Арэля Нікале;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: працяг аповесціВасіля БыкаваТрэцяя ракета”. Чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: фрагмент балета Ігара Стравінскага “Вясна свяшчэнная”;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Трамі Янга 1950-х гадоў;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук.Тэма перадачы – 75-годдзе Цэнтральнай бібліятэкі імя Я. Купалы. Госця ў студыі – дырэктар установы Алена Матвеева;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: Другі фартэпіянны канцэрт Каміля Сен-Санса;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Першая сімфонія народнага артыста Беларусі Генрыха Вагнера;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы швейцарскага дуэта Жанэт;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўны пеўнік”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Рэйнгольда Гліэра.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.