27 сакавіка ў эфіры

 У сераду 27 сакавіка заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы бельгійскага гітарыста-віртуоза Франсіса Гоі;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: інструментальныя канцэрты Іагана Крысціяна Баха;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Юрыя Багацікава;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць Дэрэка Фіхтэра;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: народныя традыцыі гарадскога пасёлка Сапоцькін на Гродзеншчыне;

 

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: запісы Тыцыяна Ферра;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: саўндтрэкі да анімацыйнага фільма “Шрэк”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: сюіта “Паланез” Рамана Палэстара па матывах твораў Міхала Клеафаса Агінскага;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Вольфганга Амадэя Моцарта;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: творчасць Мсціслава Растраповіча;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джоан Брэкін 1979 года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Інай Сабалеўскай. Праекты Беларускай Праваслаўнай Царквы ў галіне культуры. Госці ў студыі – старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па культуры і царкоўным мастацтве протаіерэй Іаан Задарожын і дырыжор, рэгент архіерэйскага хору Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска Віталь Сабалеўскі;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы аркестра Поля Марыа;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Алега Елісеенкава;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы аўстралійскай групы “ThecatsEmpire”;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра бабу, дзеда і парсючка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы піяніста Лукі Балерыні.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.