27 сакавіка ў нашым эфіры

У Міжнародны дзень тэатра, 27 сакавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы французскага джазавага гітарыста Джанга Рэйнхардта;
- у 06:10 – кампазіцыі Джорджа Бэнсана;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Якуба Коласа (да 140-годдзя народнага паэта Беларусі);
- у 08:15 – запіс канцэрта Трэцяга міжнароднага фестывалю “Званы Сафіі” (запіс 1999 года);
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казку “Аддай тое, што дома не пакінуў”, апавяданне Змітрака Бядулі “Дзе канец свету?”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Канада;
- у 11:30 – фартэпіянную Санаціну і дзве скрыпічныя серэнады Яна Сібеліуса;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: пастаноўшчыкі спектакля “Спячая прыгажуня” ў Вялікім тэатры Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мартынаў (да 75-годдзя творцы);
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: мадрыгалы Клаўдзіа Мантэвердзі, а таксама запісы “Модэрн джаз квартэта”;
- у 16:00 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – пісьменніца, радыёжурналіст Маргарыта Прохар;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: падарожжа ў вёску Азяты Жабінкаўскага раёна;
- у 17:00 – Дваццаць другі фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Надзея Абухава;
- у 19:00 – трэцюю і чацвёртую дзеі оперы Джузэпэ Вердзі “Набука”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Ганада Чарказяна “Званочкі і прысуд”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Самы смелы”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Мэраі Кэры;
- у 21:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Паўлінка”;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Ігар Стравінскі.
У праграме магчымы змены.