27 снежня: госць студыі – дырэктар Уладзімір Трапянок

24.12.2021 

У апошні панядзелак года для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў”: рамансы ў выкананні Алега Пагудзіна;
- у 06:10 – запісы вакальна-інструментальнага ансамбля “Арыэль”;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з кінафільма “Іронія лёсу, ці З лёгкай парай”;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: праграму “Ліставанні”, прысвечаную подзвігу жонак дзекабрыстаў;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – творчасць скандынаўскага кампазітара Уны Хельмерсана;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – запісы Сліма Гаярда 1959 года;
- у 08:30 і 23:30 – фрагменты фартэпіяннага цыкла Ферэнца Ліста “Калядная ёлка”;
- у 09:00 – музыку Яўгена Глебава, Яўгена Цікоцкага, а таксама калядныя творы;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Людмілы Рублеўскай “Пярсцёнак апошняга імператара”;
- у 11:30 – “Калядную кантату” Арцюра Анегера;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” да 20-годдзя канала “Культура”. Госць студыі – дырэктар Уладзімір Трапянок;
- у 13:05 і 21.10 – “Любімыя мелодыі”;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: прынцыпы выбачэння;
- у 15:15 – творы Андрэя Мдывані і Георгія Бушкіна;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Уладзіміра Ліпскага “Закаханы трэцякласнік”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:30 – творы французскага кампазітара Шарля Валантэна Алькана;
- у 19:00 – запісы чэшскага ансамбля “Готард” і музыку Шатландыі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Як Медзведзяня, Вожык і Асляня Новы год сустракалі”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: Андрэа Бачэлі.
У праграме магчымы змены.