27.01.2020
75 гадоў таму савецкія войскі вызвалілі канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц у Асвенціме. Да памятнай даты ў Беларусі прымеркаваны шэраг падзей. 27 студзеня ў Мінску ўручылі ганаровае званне “праведнік народаў свету”. Яно прысуджаецца тым, хто дапамагаў выжыць яўрэйскаму насельніцтву ў гады вайны. Распавядае Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Алон Шагам.
Асаблівым сэнсам Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту напоўнены для сведак ваенных падзей. Сярод ганаровых удзельніц сённяшніх мерапрыемстваў – былая вязніца Мінскага гета Фрыда Рэйзман. Сёння яна вядзе актыўную грамадскую дзейнасць – узначальвае Мінскае дабрачыннае аб’яднанне “Гілф”, а таксама намеснік старшыні Рэспубліканскага фонду “Халакост”.
Фота: tvkultura.ru