27 студзеня ў эфіры

У суботу,  27  студзеня заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы ансамбля “Салісты Венецыі”;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Франсуа Куперэна і Муцыа Клеменці;

 

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: “Крэйцэрава саната” і Сімфонія №4 Людвіга ван Бетховена;

 

- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

 

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Канстацыі Буйло чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: “Карцінкі з выставы” Мадэста Мусаргскага;

 

- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;

 

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні ў выкананні Аляксандры Гайдук;

 

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы Ірыны Багушэўскай;

 

- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – акцёр тэатра і кіно, аўтар і выканаўца Анатоль Длускі;

 

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Саната П’етра Лакатэлі ў апрацоўцы Карла Альфрэда Піяці для віяланчэлі;

 

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць славутага тэнара Сяргея Лемешава;

 

- у 12:20 – Сучаснікі – літаратурныя партрэты. Генадзь Бураўкін;

 

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: творчасць піяністкі, канцэртмайстра і педагога, заслужанай артысткі Беларусі Ларысы Сямёнаўны Талкачовай;

 

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: музыка Вольфганга Амадэя Моцарта;

 

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “MusicaAntica” і запісы Білі Холідэй;

 

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Віяланчэльны канцэрт  Карла Філіпа Эмануэля Баха;

 

-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы Аіды Вядзішчавай;

 

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: мюзікл беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча “Джулія” па матывах рамана “Тэатр” англійскага пісьменніка Уільяма Сомерсэта Моэма;

 

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне А. Чэхава “Яшчэ раз пра Сару Бернар” чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Павучальная казачка”;

 

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Бінга Кросбі 1957-га года;

 

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёспектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы паводле п’есы Андрэя Макаёнка “Верачка”. Год запісу 1984;

 

- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

 

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by