27 студзеня ў нашым эфіры

Чацвер, 27 студзеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць амерыканскага спевака Бо Дзідлі;
- у 02:00 – запісы піяніста Уладзіміра Крайнева;
- у 03:00 – творы Іагана Крысціяна Баха;
- у 04:30 – запісы групы Merope i El Cachivache Quinteto;
- у 06:10 – песні ў выкананні артыстаў італьянскай эстрады 1980 гадоў;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Раман Філіпаў;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Івіцы Шэрфезі і Вані Стойкавіч;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Шабовіча;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Людавіка Эйнаўдзі;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: фрагменты балета “Тыль Уленшпігель” Яўгена Глебава;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – музыка Міхаіла Ельскага, Галіны Гарэлавай і запісы Мікалая Майсеенкі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – “Таката” Атарына Рэспігі для фартэпіяна з аркестрам;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы аркестра Дзюка Элінгтана;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. У цэнтры ўвагі – БДУ і “Універсітэт 3.0”;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўны праект “Незабыўнае”, прысвечаны Міхаілу Пташуку;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – харавыя творы на вершы Янкі Купалы;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Уладзіміра Ліпскага “Дабрадзей для ўсіх дзяцей”;
- у 17:00 – сімфанічная музыка Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – творы Даменіка Скарлаці;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра маладога князя Эндру;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Сары Маклахлан;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: народны артыст Беларусі Зіновій Бабій.
У праграме магчымы змены.