27 верасня ў эфіры

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскага піяніста і аранжыроўшчыка Рычарда Клайдэрмана;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя творы Мікалая Метнера;

- у 06:10 – «Музычны світанак»: творчасць брытанскага рок-музыканта, кампазітара, кінаакцёра Стынга;

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: кампазіцыі з альбома албанскага віяланчэліста і кампазітара Рэдзі Хасы;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны асобе і творчасці Івана Шамякіна. Гучаць інтэрв'ю і ўрыўкі твораў з фондаў Беларускага радыё;

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: запісы расійскага эстраднага спевака Валерыя Лявонцьева;

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Уладзіміра Дашкевіча да стужкі Вадзіма Абдрашытава і Аляксандра Міндадзэ «Слуга»;

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: песні кампазітара Дзмітрыя Даўгалёва;

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: музыка ў выкананні французскай піяністкі Элен Грымо;

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: Першая сюіта Бенджаміна Брытэна для віяланчэлі сола;

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы братоў Дорсі;

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госць студыі – скульптар Ілья Кір'янаў;

- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»:старонкі аперэт Ніко Досталя;

- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: старонкі «Полацкага сшытка»;

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

- у 19:00 – «Канцэртная зала»:канцэрт народнага артыста Расіі, саліста Чалябінскай філармоніі Уладзіміра Хамякова цыклу “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Казка пра зязюлю-гультайку»;

- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Роберта Шумана.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.