27 верасня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: мелодыі брытанскага музыканта Марціна Сімпсана і фінскай акардэаністкі Іаханы Юхала;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: опера Бэлы Бартака «Замак герцага Сіняя Барада»;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: канцэртныя запісы скрыпача Уладзіміра Клачко;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» расказвае пра сімволіку крыжа ў хрысціянстве;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Ізяслава Катлярова;
– у 8:15 – «Наша музыка»: харавыя і аркестравыя творы Андрэя Мдывані;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: інтэрв'ю з дырыжорам сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі Аляксандрам Высоцкім;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні італьянскага спевака Джаваноці;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: сустрэча з мастачкай Наталляй Каток;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Віяланчэльны канцэрт Эдуарда Уільяма Элгара;
– у 11:30 – у праграме «Сюжэт з лейтматывам» гучаць старонкі ўспамінаў оперных спевакоў, народных артыстаў СССР Яўгеніі Мірашнічэнка і Анатоля Макрэнкі;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: знаёмства з салістам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Сяргеем Суцько;
– у 13:00 – праект «Музычная студыя» прысвечаны кіраўніку сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, заслужанаму артысту Беларусі Барысу Райскаму, прагучаць архіўныя музычныя запісы і інтэрв'ю;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Tafelmusic Baroque Orchestra», «Джазавыя краявіды» прысвечаны спеваку Тэры Калье;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: сюіта Атарына Рэспігі «Птушкі»;
– у 18:10 – праект «Вечары на канапе» раскажа аб жанры неапалітанскай песні;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першае аддзяленне канцэрта Хору Вялікага тэатра Беларусі. Запіс па трансляцыі з Беларускай дзяржаўнай філармоніі 2007 года;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Роя Вікерса «Дзюба папугая» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы трубача Маркуса Белгрэйва 1974 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: інсцэніраванае апавяданне Піліпа Пестрака «Лясная песня». Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр – Марына Троіцкая, музычнае афармленне – Аляксандр Тыцюха, у спектаклі занятыя: народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, артысты Эдуард Данчанка, Эма Зайцава, Мікалай Казінін. Запіс 1967 года.
– у 23:10 – «Летуценні»: ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены