У нядзелю 27 жніўня заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы джазавага саксафаніста Стэна Гетца;
- у 06:10 – творы Іаганеса Брамса;
- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: фрагменты з оперы Джорджа Гершвіна “Поргі і Бес”;
- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госця ў студыі – навуковы супрацоўнік НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Вераніка Мандзік;
- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”: запісы эстрадных выканаўцаў розных краін;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: працяг радыёпастаноўкі “Усміхніся, прынцэса”, а таксама “Казку пра рыбака і рыбку”;
- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Акно ў свет” з папулярнага цыкла “Літаратурны праспект”. Прагучыць працяг інсцэніраваных старонак твора Івана Шмялёва “Неупиваемая чаша”. Запіс 1997 года;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: трыа-санаты Жазэфа Бадэна дэ Буамарцье;
- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Максіма Танка чытае артыст Уладзімір Трапянок;
- у 12:15 – “Лекторый”: запрашаем у цудоўны свет мастацтва. Перадача прысвечана стрыт-арту;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: перадача прысвечана творчасці Народнай артысткі Рэспублікі Беларусь Ніны Ламановіч;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік” творы Генры Пёрсэла і запісы духавога аркестра “DirtyDozenBrassBand”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: запісы фальклорнага ансамбля “Спасаўка” вёскі Чэрнічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Другі фартэпіянны канцэрт Каміля Сен-Санса;
- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Пятра Лешчанкі;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг аперэты Мікалая Стрэльнікава “Халопка”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Як верабей і мыш разам зімаваць сабраліся”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскай джазавай піяністкі Дораці Донеган;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: радыёпастаноўку “Настаўнікі” паводле Генрыха Далідовіча і 4-ю сімфонію для камернага аркестра Яўгена Глебава;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: запісы “Кронас-Квартэта”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.