27 жніўня: восьмы выпуск сумеснага з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы праекта “Слухаем класіка” (да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы)

26.08.2022 

Сябры, у суботу, 27 жніўня, у нашым эфіры і анлайн-вяшчанні:
- у 00:04 – запісы музыкантаў Кубы, Мексікі, Анголы, Бразіліі, Германіі і Італіі, а таксама групы “Папа Наэль” з Конга;
- у 02:00 – музыка Аляксандра Барадзіна;
- у 06:10 – запісы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Марыі Гулегінай;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: Мінская ікона Божай Маці;
- у 08:05 і 12:05 – восьмы выпуск сумеснага з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы праекта “Слухаем класіка” (да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы);
- у 08:15 – канцэрт спявачкі Нагімы Галеевай;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Антаніна Няжданава, Клаўдзія Кардынале;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: адданасць (працяг);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казка Аляксандра Волкава “Чараўнік Ізумруднага горада” (частка 1), казка Карнея Чукоўскага “Хвядорына гора” ў перакладзе на беларускую мову Леаніда Улашчанкі;
- у 11:00 – “Планета “Культура””: Малдова;
- у 11:30 – сімфанічныя эскізы Клода Дэбюсі “Мора”;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: арганізатар арганнага фестывалю Аляксандр Бурдзялёў;
- у 13:00 – канцэрт папулярнай класікі ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля барочнай музыкі Les Boreades de Montreal, а таксама запісы Гары Коніка;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;
- у 16:15 – “Гасцінец”: фальклорны ансамбль “Спасаўка”, галасы карыфеяў аўтэнтычных спеваў;
- у 17:00 – канцэрты Іагана Крысціяна Баха для арфы і камернага аркестра;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: дырэктар філармоніі для дзяцей і юнацтва Алег Мазурын;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Міліца Кор’юс;
- у 19:00 – першае аддзяленне канцэрта Хору Вялікага тэатра Беларусі;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Васіля Шукшына “Мікраскоп”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра бегемота Хуга;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Вольгі Зарубінай;
- у 21:30 – радыёверсія спектакля “Каханне – не жарты” паводле п’есы Педра Кальдэрона;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Лілея”.
У праграме магчымы змены.