28-29 мая: гурт вескі Горталь Івацэвіцкага раёна, беларускія народныя танцы выконвае гарманіст Яўген Бацяноўскі, народны спявак з Палесся Сцяпан Дубейка

27.05.2022 

Сябры, суботу, 28 мая, праводзьце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:

- у 00:04 – брытанскі ансамбль “Амадэус квартэт”;

- у 02:00 – Канцэрт для фартэпіяна, скрыпкі і струнных Фелікса Мендэльсона;

- у 06:10 – запісы народнага артыста Беларусі Яраслава Пятрова;

- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: пісьменніца Наталля Сухініна;

- у 08:05 і 12:05 – вершы Янкі Купалы (спецпраект “Слухаем класіка” да 140-годдзя з дня нараджэння);

- у 08:15 – канцэрт Нагімы Галеевай;

- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Галіна Вішнеўская і Ігар Стравінскі;

- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;

- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: псіхасаматыка;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка беларускай народнай казкі "Іван Світаннік";

- у 11:00 – “Планета “Культура””: Азербайджан;

- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: творы Джорджа Гершвіна;

- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”;

- у 13:00 – фартэпіянныя канцэрты Сяргея Рахманінава;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт барочнага аркестра Les Musiciens du Louvre, а таксама запісы Пэры Кома;

- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;

- у 16:15 – “Гасцінец”: гурт вескі Горталь Івацэвіцкага раёна, беларускія народныя танцы выконвае гарманіст Яўген Бацяноўскі, народны спявак з Палесся Сцяпан Дубейка;

- у 17:00 – “Чатыры балады” Іаганеса Брамса;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: дырыжор-пастаноўшчык прэм'еры “Нявесты з Імерэціі” Мікалай Макарэвіч;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Білі Холідэй;

- у 19:00 – мюзікл “Джулія” Уладіміра Кандрусевіча паводле рамана “Тэатр” Уільяма Сомерсета Моэма (1 частка);

- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Сафрона Данілава “Двое”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра рыбу сама”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Кайлі Міноўг;

- у 21:30 – першая частка радыёспектакля “Маленькі прынц” паводле твора Антуана дэ Сент-Экзюперы і музыкі Яўгена Глебава;

- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Фенікс”.

У нядзелю, 29 мая, адпачывайце з каналам “Культура”. У эфіры:

- у 00:04 – запісы Камій;

- у 06:10 – беларускія народныя песні выконвае ВІА “Песняры”;

- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 07:30 – “Духоўнае слова”;

- у 08:05 і 12:05 – вершы Якуба Коласа (спецпраект “Слухаем класіка” да 140-годдзя з дня нараджэння);

- у 08:15 – музыка Ісака Альбеніса;

- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;

- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”: роля беларускай літаратуры ў асвятленні гераічнага мінулага ў 1940-я;

- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: беларуская народная казка “Іван Світаннік” (2 частка);

- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”;

- у 11:30 – аркестравыя п'есы Аляксандра Даргамыжскага;

- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: прэм'ера музычнай камедыі Гія Канчэлі “Нявеста з Імерэціі”;

- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт камернага ансамбля Capella Academica Wien, а таксама запісы Луі Армстранга і Дзюка Элінгтана;

- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: дырэктар Смаргонскага краязнаўчага музея Алена Бобіна;

- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”;

- у 17:00 – Першая віяланчэльная саната Іаганеса Брамса;

- у 17:30 – “Святло душы”;

- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Білі Холідэй;

- у 19:00 – мюзікл “Джулія” Уладіміра Кандрусевіча паводле рамана “Тэатр” Уільяма Сомерсета Моэма (2 частка);

- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Роя Вікерса “Дзюба папугая”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Чаму матылёк пасябраваў з крапіўнікам”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Джо Кокера;

- у 21:30 – другая частка радыёспектакля “Маленькі прынц” паводле твора Антуана дэ Сент-Экзюперы і музыкі Яўгена Глебава;

- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: сучасная харавая музыка ў выкананні хору Шведскага радыё пад кіраўніцтвам Густафа С'ёквіста.

У праграме магчымы змены.